Вход




  

8-й зальный турнир «Лорд Новгород» 2006

3-5 февраля
Великий Новгород, Россия


Пасля першай жа гульні хацелася сесці і запісаць усе думкі. Але, як гэта часта бывае... не, не лень узяла верх )) у чарговы раз падумалася, што ну, ТАКОЕ я ўжо дакладна не забудуся, а пасля: навошта запісваць? відавочныя ж рэчы. І вось так каштоўны вопыт заціраецца... ))

Першая гульня
З самага пачатку была невялікая боязь, бо не ведалі, як гульня пойдзе. Нас усяго пяць. Ніводнай замены. І цяжка было бегаць. Памятаю, страшна не хапала паветра... Я тады яшчэ падумала: нешта мала трэніруемся. Што такое - аббегчы за атаку тры разы залу па перыметру? А вось і не хапае моцы. Радавала, праўда, (ізноў-такі, на сябе гледзячы) што ў параўнанні з леташнім турнірам, значна больш упэўнена адчувала сябе на пляцоўцы. Не баялася лавіць дыск і – галоўнае – аддаваць пас.

Оксідыскі...
Адразу нешта пайшло не так. Шкада... У нас з гэтымi дзяўчатамi магла б атрымацца неблагая гульня. Першыя хвіліны ў мяне валіўся дыск з рук. Усё не магла зразумець, у чым прычына... Тадысама ў галаву прыйшло яснае разуменне адной важнай рэчы: памыляцца – цяжка. Вельмі. Асабліва калі за цябе ўся каманда трымае крыжыкі, асабліва калі гэта пераломны момант. Як, відаць, цяжка памыляцца, будучы капітанам каманды.

Адразу ж пра нашага капітана. Па-рознаму гульня ў нас ішла, але, памятаю, настаў момант, калі мне захацелася падыйсці да Каці і сказаць: “Як я рада, што не памылілася ў табе”

Яшчэ што запомнілася? Як за нас балелі. Як гэта важна, аказываецца! І не навіна гэта ніякая. Я і раней разумела, наколькі важную функцыю выконваюць балельшчыкі, таму пастаянна хацелася, каб і за маю каманду балелі. Вось менавіта, што разумела. А тут адчула сапраўдную патрэбу і розніцу паміж ДА і ПАСЛЯ таго, як [пачула, што за нас балеюць]. Абсалютна ясна. Пры гэтым... адчуваеш, што некаму на лаўцы не ўсё роўна, як мы гуляем, значыць недарэмна бегаем ))

Моцныя ігракі
Мала таго, што прыемна гуляць, калі не прыходзіцца стаяць на месцы, пастаянна сачыць за іграком і старацца адгадаць ход яго думак (а часам, хаця б проста паспець зрэагаваць), дык яшчэ заўважаеш напрыканцы, што за гульню ты столькім рэчам навучыўся! Паняцця не маю, як гэтыя веды прыходзяць. Проста “прасякаеш фішку” ))

Маладыя
Мы пачалі гуляць, і стала зразумела, што сярод Маладых маладых няма )). У сэнсе - новенькіх, якія яшчэ не паспелі ўліцца ў каманду. Відаць было, што кожная дзяўчына адчувае сябе ўпэўнена на сваім месцы, і ўся каманда сталая, чаго пра нас сказаць нельга )) Але ж як было прыемна з імі пацягацца! Можа, проста настрой быў добры, але калі нам забілі апошні гол, было цвёрдае адчуванне, што мы гульню не злілі, а прайгралі. Дастойна, прашу заўважыць - 11:5! ))) Да слова сказаць, гульні з Маладымі ўласна я чакала, не баючыся і нават не хвалюючыся, а з радасным прадчуваннем: “Эх, пагуляем!” )) Хутчэй бы!..

І раз узгадала пра новенькіх... Рыхтуючыся да Лорда Ноўгарада, больш за ўсё хвалявалася за Валю. Усё ж гэта быў яе першы турнір. Аказалася, што хваляванні былі лішнімі ; -)

З НАМІ ДУХ ГУЛЬНІ РУБОН!

Предстоящие турниры:

2-3 июня
С.-Петербург, Солнечное, Россия

7-8 июля
Грибовка (Одесса), Украина

14-15 июля (неточные даты)
Павлово (Нижний Новгород), Россия