Вход




  

Poznań Unleashed 2005

18-19 июня
Познань, Польша


КАЛІ ЭКЗАМЕНЫ ПЕРАШКАДЖАЮЦЬ ВЫЕЗДАМ НА ТУРНІР... АБО ШТО УРЭЗАЛАСЯ Ў ПАМЯЦЬ

___ як жа Валік не хацеў ехаць на сабаках! А аказалася, што нас чакала найзаймальнейшае падарожжа. Інтуіцыя – рулез! Ізноў не падвяла. :) З аднаго боку (у сэнсе, я не шкадую, што паехала ў Познань. Хаця і вырашалася доўга, са зменным настроем). А з другога: як жа мы яшчэ не ўмеем прыслухоўвацца да нашага ўнутранага голаса! (Трэба было яшчэ ў пасольстве западозрыць няладнае, калi спыталiся, цi спартыўная ў нас вiза, i калi так, то дзе ж наша запрашэнне?!)

___ Ноч у цягніку – і мы ў Брэсце. Дзякуй Максу, Ані і Лене! Прыемна вельмі, калі праважаючыя прыходзяць.

кантрольна-вiзавы пункт на вакзале:

___тым, хто ні разу не ездзіў за мяжу самастойна, вельмі раю з'ездзіць на сабаках (гл. п.1). Не празявайце толькі ніводнай дробязі – там цікава! Можна і падзарабіць, узяўшыся правезці ўсяго адну бутэльку гарэлкі і блок цігарэт (прапануюць на месцы).

што ў вас у сумцы,

або хаціце пакажам наш "абіз'яннік" ;)

___нас трымалі нядоўга. Хапіла, праўда, каб спазніцца на цягнік. Затое, уражанняў – я так даўно не смяялася ))) Праз тры гадзіны прыйшоў факс, які пацвярджаў, што мы сапрыўды едзем у Познань на спаборніцтвы – і нас адпусцілі... папрасіўшы прабачэння (за нашу ж недагледжаннасць!) А былі рэальныя шанцы вярнуцца ў Брэст да нашых на пляжную трэніроўку, што мяне ў душы падтрымлівала: добра – як ні круці :)

(Ніжэй – рэканструкцыя магчымага пабега з абізянніка)

цягнікі другога класа:

___мяккія сядзенні са спінкамі, столікі і скрынкі для смецця

мурашкі:

___світала ж ужо! і як мы не заўважылі, куды палатку ставілі?! Два дні з шасцілапымі сябрамі! :)

буцы:

___і навошта я іх цягнула? *пажымаю плячыма* Так добра адбегала басанож!

пікап – рулз!

___гэта наш "Ласт мазалс" (на днях толькі даведалася, што гэта значыць. Лепш бы і не даведвалася... )).

___Ведала, што пікап будзе, але што настолькі пікап!.. Гулялі за нас усе, каму толькі хацелася: перапынак паміж гульнямі – ідуць за нас гуляць. Некаторых толькі пару разоў за ўвесь час на полі бачылі.

___Спачатку мяне гэта забаўляла: дзіўна, упершыню такое. Пасля ўсё ж не спадабалася. Без замен, праўда, але у нас быў моцны склад ігракоў. Пачынаючы другую гульню, каманда набыла пэўную структуру. Спецыяльна мы не дамаўляліся, як будзем гуляць, проста кожны прыблізна знайшоў сваё месца. Яшчэ крышачку – і пачалася б творчасць: бегай сабе дый глядзі за развіццём падзей. Адчуваеш, што вось тут у гэты момант без цябе, ну, проста, ніяк – бяры справу ў свае рукі. Адно задавальненне – чытаць гульню!

___Ан-не! Прыходзяць абсалютна новыя людзі, і пачынаецца знаёмства спачатку.

___Затое пасля! Стварылася атмасфера – знаходка для хэндлера (хаша, у прынцыпе, і для іншых таксама, толькі мазгі стратэга, магчыма, мець трэба). Калі паток новых кадраў узмацняецца, хочаш, не хочаш, а думаць прыходзіцца інтэнсіўней: каму і як (!) аддаць пас, каб не толькі не згубіць талерку, але і давесці да гола, і не абдзяліць увагай нікога з каманды. А для гэтага трэба як мага хутчэй разабрацца ў здольнасцях "новенькага". Цікава атрымліваецца: з кожным голам (як правiла, замены адбывалiся пасля кожнай паспяхова разыгранага дыска) – новая ў-ні-кальная задача, якую трэба рашаць (у канцовым выніку) усёй камандай

сіметрычна.

"Дыскаголікі":

(і я зацясалася :)

___не каманда, а крыніца нечаканых сюрпрызаў! :)) Уранні яны ўсёй камандай(!) робяць зарадку. Незалежна ад таго, у колькі хто прыйшоў з вечарынкі. Ад іх я ўпершыню даведалася, што такое падводка.

падводка,

або піва без гарэлкі – грошы на вецер:

___у 0,5-бакал з півам а-ку-ратненька апускаецца пяцідзесяціграмовачка гарэлкі пад агульнае: "Дай-вінг! Дай-вінг!" А пасля проста: хто хутчэй – той і перамог. Аказваецца, "гэта" можна выпіць за 4(!) секунды. Як пры такіх скарасцях не праглынаецца чарачка – для мяне загадка. :)

"Голд фінгерс":

___каманда з Германіі. Варта ім было дастаць жоўты лак для пазногцяў, як я зразумела, што буду доўга пра іх успамінаць. Пафарбавалі пазногцік. Традыцыя ў іх, відаць, такім чынам пазначаць, з кім гулялі :) Яшчэ не сцёрся (Марта, не глянула я, што за фірма лак такі выпускае. У наступны раз абяцаю спытацца :D )

жалацінкі

___можна атрымаць абсалютна безд-возд-мезд-но... напрыканцы гульні :D з другой з трох нямецкіх каманд (мне здаецца, Андруха, што выдатная традыцыя ;). Яны проста пускаюць па кругу скрынку з разнастайнейшымі жалацінкамі.

сыркі звычайныя:

___бедныя, бедныя познаньцы! Няўжо яны не ведаюць, што такое тварожныя сыркі?! *сум і жалоба ў вачах*

шкарпэткі:

___як убачыла ўпершыню, не магла паверыць, што некаторыя спакойна ходзяць у белых шкарпэтках па зямлі. Вось яны – мінусы практычнасці (адразу ў галаве: а трава ж не адмываецца... а як ў гразных хадзіць?..), не даюць жыць спакойна :))

"Какао рэпублік":

___там вечарынка ў нас была. У самім старым горадзе (забудовы, старажытныя вулачкі і ўсё такое. Каму цікава – у Валіка журнальчык ёсць)

___Такая невялікая ўтульная кафэшка са смачнешымі шакаладнымі дэсертамі, півам і кампом на ўваходзе (мала каму захочацца іншую музыку паставіць – вось ён і выбірае прама на месцы, а не – і так добрая іграе). На першым паверсе – бар, і патанцаваць можна (умяшчальнасць – чалавек на 20-30). На другім паверсе – саламяныя крэслы, мяккія канапы з падушкамі ўздоўж сценак, столікі на дваіх каля самага вакна (па размяшчэнню, я б сказала, ммм... стаяць на падваконніку :) і чырванаватае асвятленне (як на заходзе сонца). Атмасфера схіляе да душэўных размоў, і не хочацца адтуль ісці.

___Хоць мы з Валікам і спазніліся да пачатку (і ўвыніку пабылі нядоўга), я ўсё роўна не шкадую. Таму што...

індзейцы:

___уся цэнтральная частка плошчы старога горада занята адкрытымі кафэшкамі, палаткамі гандляроў сувенірамі і нацыяльнымі стравамі, а таксама артыстамі. На цэнтральнай эстрадзе выступаў спачатку славянскі ансамбль, а пасля – джазавы. Прыемна, што ўсе музыканты ігралi ужывую.

___Не магу да гэтай пары зразумець, адкуль у познаньскіх палякаў такая цяга да індзейскай культуры? На адной плошчы – два розныя гурты (як і мае быць – з пер'ямі, расфарбаванымі тварамі, няштучнымі музычнымі інструментамі) рэкламуюць свае CD, выконваючы (ізноў-такі – ужывую) індзейскую музыку.

арыентаванне:

___на будынках беларускіх спартыўных школ і арганізацый пакуль што такога не убачыш:

die Ende:

___Як турнір? Ахота з'ездзіць яшчэ разок. Што яшчэ трэба?! :))

Фоткi: В. Макараў,

Н. Вашацькова

24 чэрвеня 2005 г.

Источник: http://bawahatawa.narod.ru/library_pozna.html

Предстоящие турниры:

2-3 июня
С.-Петербург, Солнечное, Россия

7-8 июля
Грибовка (Одесса), Украина

14-15 июля (неточные даты)
Павлово (Нижний Новгород), Россия